Владимир Сегенюк (stynger2012) wrote,
Владимир Сегенюк
stynger2012

КАМУ ПРЫСЛУГОЎВАЕ “БЕЛРЭДАКЦЫЯ” РС?

источник: https://pieramoha.org/artykuly/kamu-prysluhouvaje-bielredakcyja-rs

Увечары 1 верасьня ў Беслане адбыліся драматычныя і знакавыя падзеі. Падчас афіцыйнай цырымоніі на месцы гібелі дзяцей падчас штурму ФСБ школы, захопленай тэрарыстамі, некалькі жанчын зьнялі курткі. Гэта былі асэцінскія жанчыны, дзеці і блізкія якіх загінулі ад расейскіх куль і снарадаў. На цішотках у жанчын былі выразныя надпісы – “Путин – палач Беслана”. На іх адразу накінуліся паліцыянты і гэбэшнікі, жорстка скруцілі і адвезьлі ў арышт. Адбыўся суд, жанчынам далі адміністрацыйнае пакараньне: прымусовыя працы. Пра гэтыя падзеі ўвечары 1 верасьня і на наступны дзень паведамлялі СМІ ўсяго сьвету. Апэратыўна паведамілі пра драматычныя падзеі ўкраінская і расейская (!) рэдакцыі Радыё Свабода. А “белрэдакцыя” РС у той самы час ставіла ў стужку навін ужо чацьверты тэкст з фота ўзбэцкага дыктатара Карымава (на чорта ён нам, беларусам, здаўся!), дрыгала электаральна-“апазыцыйнай” бразготкай і запаўняла эфір рознай іншай лухтой. Урэшце ўвечары 3 верасьня (!) спэцы “белрэдакцыі” павесілі ў навіны адно фота і тэксьцік. На фота няма гераічных жанчын (іх наогул няма для “белсвабодаўцаў”). А пра драматычныя падзеі ёсьць толькі вось такое, цытуем:

“У Беслане ў суботу падчас жалобнай цырымоніі па ахвярах захопу закладнікаў у 2004 годзе невядомыя напалі на карэспандэнтак «Новой газеты» Алену Касьцючэнку і выданьня «Такие дела» Дзіяну Хачатран. Журналістак аблілі зялёнкай і адабралі ў іх тэлефоны, паведаміў заснавальнік «Таких дел» Дзьмітры Аляшкоўскі.

Пазьней ля ўваходу на могілкі невядомы зьбіў Алену Касьцючэнку.

Аляшкоўскі адзначыў, што за журналісткамі ўвесь дзень сачылі і ім паступалі пагрозы. Карэспандэнт «Новой газеты» на Каўказе Алена Мілашына напісала, што напад зьдзейсьнілі людзі ў цывільным, супрацоўнікі паліцыі ім не перашкаджалі. Па факце бязьдзейнасьці паліцэйскіх пры нападзе «Новая газета» мае намер зьвярнуцца ў Сьледчы камітэт”.

Крыніца: http://www.svaboda.org/a/27965205.html

Можа “спэцы” не заўважылі падзею ў Беслане, якую заўважыў літаральна ўвесь сьвет? Правалы ў сьвядомасьці? Духоўная касавурасьць? Мяркуем, што не. Са здароўем у “белрэдакцыі” усё ў парадку. Яны паспрабавалі адкруціцца ад тэмы згадкай пра “журналісцкую салідарнасьць”.

Гэта ўжо ня першы выпадак такога “правалу” у дзейнасьці “белрэдакцыі”. Днямі СМІ ўсяго сьвету паведамілі пра важны выступ міністра абароны Мацярэвіча. Польскі міністр заявіў, што маюцца доказы таго, што менавіта Масква арганізавала катастрофу самалёта пад Смаленскам, у якой загінула польская дзяржаўная эліта разам з прэзыдэнтам краіны Качыньскім. І дадаў, што ў бліжэйшы час Варшава прадставіць гэтаму доказы. І ўяўляеце сябе, белрэдРС ні слова не паведаміла пра гэтую сапраўдную сэнсацыю.

Адбыліся дзьве надзвычай важныя падзеі ў палітычным жыцьці: маці загіблых дзяцей адкрыта абвінавацілі вышэйшую службовую асобу РФ ў выкананьні функцыі ката і Польшча афіцыйна абвінаваціла Маскву ў міжнародным тэрарызме (абодва эпізода цягнуць на Гаагу для крамлёўскіх начальнікаў). Усе пра гэта паведамілі (нават некаторыя з “дэмСМІ” РБ), а “белрэдакцыя” маўчыць. Беларускія падлеткі ў такіх выпадках рытарычна пыталіся: “На каго работаеш!”

Пытаньне пра “на каго?” высьвятляецца толькі адным – для каго гэта выгадна. Зразумела, што ў маўчаньні на гэтыя тэмы жыцьцёва зацікаўлена Масква. Менавіта адтуль і паступіў загад “белрэдакцыі” не паведамляць пра гэтыя падзеі. У каго ёсьць іншыя варыянты, просім запрапанаваць іх.

Дык каму падпарадкоўваецца, каму прыслугоўвае фэномэн “беларускай рэдакцыі” Радыё Свабода? Крамлю? Лубянцы?

Вось пра што павінны настойліва спытацца беларусы (ды й тыя, хто аплочвае дзейнасьць “белрэдакцыі”) у гэтых спэцоў. У гэтым кантэксьце больш не ўяўляецца дзіўным, што белрэдРС на працягу гадоў робіць рэкламу адыёзным асобам у псэўдаапазыцыі, заклікае беларусаў ісьці на выбарчыя фарсы, хлусіць, ізварочваецца, блытае, дэзінфармуе наш народ. Спэцы служаць не нашаму народу, у іх іншы гаспадар і камандзёр.

РС пра Беслан

Фота з белрэдРС. Журналісткі


Пратэст бесланскіх маці (пра гэта белрэдРС не паведаміла)

Беслан

Пратэст бесланскіх маці
Tags: Беслан, Радио Свобода, заложники, общество, политика, путин, россия
Subscribe

  • (no subject)

    Всё верно, не поспоришь. Вот только одно: статья эта должна бы появится до, а не по окончания учений. Тогда бы она была ко времени. А по итогу…

  • Кто Вы, доктор Кадыров?

    Короткая справка: Михаил Анатольевич КАДЫРОВ, лауреат Государственной премии в области науки и технологии, член Совета Республики…

  • Молитва о загробной судьбе белорусской Оппозиции

    Оригинал взят у linija_curzona в Молитва о загробной судьбе белорусской Оппозиции П оскольку останки тела умершей белорусской…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments